2014-09-03 14:13:30

Пантыфік заступіўся за сем’і рабочых, рызыкуючых згубіць працу


RealAudioMP3 Святы Айцец заступіўся за шматлікія сем’і рабочых сталеліцейнай кампаніі “Thyssenkrupp” з італьянскага Тэрні, якім пагражае беспрацоўе ў сувязі з запланаваным скарачэннем працоўных месцаў. “Яшчэ раз заклікаю, каб дамінавала не логіка прыбытку, але салідарнасці і справядлівасці”, - сказаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 3 верасня 2014 г. Паводле Папы, “у цэнтры любога пытання, у тым ліку звязанага з працай, павінна заўсёды знаходзіцца асоба і яе годнасць”. “З працай не жартуюць! А хто па прычыне імкнення за грашыма, паляпшэння справаў, жадання зарабіць больш, пазбаўляе працы – павінен ведаць, што пазбаўляе людзей годнасці”, - сказаў Святы Айцец.

З дэлегацыяй рабочых сталеліцейных прадпрыемстваў італьянскага горада Тэрні папа Францішак сустракаўся ў сакавіку 2014 г. Тады, Святы Айцец сказаў, што “праца – гэта добро ўсіх і павінна быць даступна ўсім”, а беспрацоўе – наступства эканамічнай сістэмы, якая паставіла ў цэнтр ідала, імя якому грошы. На думку Пантыфіка змагацца з беспрацоўем трэба салідарнасцю, часам нават коштам самаабмежаванняў і вядзення больш сціплага ладу жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.