2014-08-31 14:09:49

Румынія: візіт высокага ватыканскага іерарха


RealAudioMP3 З нагоды ўрачыстага адкрыцця новай грэка-каталіцкай епархіі св. Васілія ў Бухарэсце і інтранізацыі яе першага епіскапа – Міхая Фрацыле – прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Леанарда Сандры здзейсніў трохдзённы візіт у Румынію, з 29 па 31 жніўня 2014 г. Высокі ватыканскі іерарх сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых дзяржаўных і рэлігійных уладаў, праваслаўным румынскім Патрыярхам Данііламі, якому пераказаў прывітанне Святога Айца і пажаданне працягваць шлях дыялога і братэрскага супрацоўніцтва. Ва ўрачыстасцях адкрыцця новай епархіі ў Бухарэсце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Усходніх Касцёлаў з Венгрыі, Грэцыі і Украіны. Яшчэ перад пачаткам візіту, кардынала Сандры прыняў на аўдыенцыі папа Францішак, які даручыў яму “пераказаць усім епіскапам, святарам і вернікам апостальскае благаслаўленне і пажаданне, заўсёды сведчыць аб радасці Евангелля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.