Францішак адказаў на “Ліст пісаны слёзамі” з Іраку
Папа Францішак патэлефанаваў
кс. Бегнаму Бенокі, іракскаму святару, які працуе ў лагеры для бежанцаў у Анкаве.
Гэта быў адказ Папы “ на ліст напісаны слёзамі”, які атрымаў ад яго. Святому Айцу,
як пацвердзіла 30 жніўня 2014 г. Зала Друку перадаў яго адзін з журналістаў, які
падарожнічаў з Пантыфікам у Паўднёвую Карэю. Кс.Бенока ў сваім лісце апісвае драматычную
сітуацыю, у якой апынуліся хрысціяне, якія былі вымушаныя ўцякаць перад ісламістамі
з Масула. Святар раней быў прарэктар семінарыі ў Анкаве. Зараз, з лекарамі і валанцёрамі,
падтрымлівае тых, хто апынуўся ў патрэбе. “Я пішу Вам, Святы Айцец, з намёту,у якім
мы ўдзяляем медыцынскую дапамогу нашым братам. Ваша Святасць, сітуацыя жахлівая, занадта
шмат людзей паміраюць і пакутуюць ад голаду. Найбольш баліць тое, калі мы глядзім
на смерць дзяцей, яны з’яўляюцца самымі слабымі. У нас няма дастатковых рэсурсаў для
забеспячэння адэкватнай дапамогі ўсім. Існуе недахоп лекараў і добраахвотнікаў. Таксама
недастаткова святароў і законніц, каб несці суцяшэнне тым, хто мае патрэбу”, - піша
святар, просячы папу Францішка, каб пакуты іракскіх хрысціян склаў Хрысту на алтары,
калі будзе цэлебраваць св. Імшу. Таксама просіць благаславенства Святога Айца для
сваіх падапечных, каб яны выстаялі ў гэтай гадзіне пробы.
Пантыфік патэлефанаваў
іракскаму святару зараз пасля вяртання з Карэі. Ён хацеў даведацца пра сітуацыю і
патрэбы ў лагерах для бежанцаў. Папа выказаў падзяку ўсім тым, хто дапамагае патрабуючым.
Таксама запэўніў, што не толькі будзе маліцца ў інтэнцыі пераследаваных хрысьціян,
але і зрабіць усё магчымае, каб аблегчыць іх долю.