2014-08-30 13:51:13

Папа прывітаў наведвальнікаў выставы каталіцкай кнігі ў Буэнас-Айрэсе


RealAudioMP3 Папа пажадаў, каб касцельны выдавецкі кірмаш у Аргентыне “ўсё больш садзейнічаў распаўсюджванню сапраўдных каштоўнасцяў каталіцкай кнігі і адукацыі яе чытачоў, як дарослых асоб так і маладых”. Чытаем аб гэтым у спецыяльным пасланні Францішка, якое Пантыфік скіраваў з нагоды штогадовай выставы каталіцкай кнігі. Мерапрыемтсва, арганізаванае ўжо 26 раз, пройдзе 1-14 верасня 2014 г.ў сталіцы краіны ў Буэнас-Айрэсе. У гэтым годзе выстава праходзіць пад дэвізам: “Добрая кніга ўмацоўвае сям’ю”, і спысылаецца да тэмы будучага Сінода Біскупаў. Выставу, якой заданне заключаецца ў спрыянні распаўсюджванню рэлігійных кніг у каталіцкіх асяроддзях, падтрымлівае Міністэрства культуры Аргентыны, а таксама гарадскія ўлады сталіцы. Мерапрыемства будзе працягвацца два тыдні. Для наведвальнікаў будзе выстаўлена больш за 10 тыс. кніг на рэлігійныя тэмы.








All the contents on this site are copyrighted ©.