Іарданія будзе працягваць бараніць арабскіх хрысціян
Кароль Абдала ІІ пацвердзіў,
што Іарданія будзе працягваць выконваць сваю гістарычную ролю абаронцы арабскіх хрысціян.
Манарх адзначыў, што вызнаўцы Хрыста заўсёды былі і застаюцца важнай часткай гісторыі
і цывілізацыі Блізкага Усходу. Падчас сустрэчы з іарданскімі палітыкамі 27 жніўня
2014 г. ён нагадаў, пра ўнікальную мадэль суіснавання мусульман і хрысціян, якая існуе
ў Іарданіі. Абдала ІІ падкрэсліў важнасць намаганняў на карысць міжрэлігійнага дыялогу
і талерантнасці перад абліччам насілля і тэрарызму, якія пашыраюцца ў блізкаўсходнім
рэгіёне.
52-гадовы іарданскі манарх узышоў на трон у 1999 г. За гэты час, яго
краіну наведалі тры Пантыфікі: у 2000 г. – Ян Павел ІІ, у 2009 – Бэнэдыкт XVI, а ў
2014 – Францішак. Кароль Абдала ІІ з’яўляецца прыхільнікам міжрэлігійнага дыялогу
і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных рэлігій.