2014-08-29 14:01:37

Кардынал Дзяржсакратар пра актуальнасць сведчання св. Аўгустына


RealAudioMP3 Св. Аўгустын “быў па-сапраўднаму верным і адважным сведкам Евангелля, пастаянна натхнёным гарачым апостальскім запалам. Яго служэнне характарызавалася нястомным прапаведваннем і вучобай, малітвай і сузіраннем, якія падтрымліваліся жаданнем дасягнуць усіх людзей і несці Хрыста кожнаму”, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, падчас Эўхарыстыі ў рымскай базыліцы св. Аўгустына 28 жніўня 2014 г. Літургія была прымеркавана да ўспаміну Біскупа Гіпонскага і мінулагодняга візіту папы Францішка ў рымскую супольнасць ордэна аўгустыніянцаў. На заканчэнне Эўхарыстыі ў базыліцы св. Аўгустына была ўрастыста адкрыта памятная дошка прысвечаная візіту Пантыфіка.

“Шматлікія супольнасці, многія людзі добрай волі, якіх Біскуп Гіпонскі заваяваў для Хрыста сваім сведчаннем – гэта знак плённасці святога жыцця, а для ўсіх нас, прыклад радаснага трывання ў веры, нягледзячы на цяжкасці і трывогі. Святло ягонага жыцця ззяла ў часах працяглых канфліктаў і эпахальных патрасенняў, такіх як падзенне Рыму і ўварванне вандалаў, асадзіўшых Гіпон менавіта калі св. Аўгустын знаходзіўся пры смерці”. Ён, аднак, не трапіў у роспач, але працягваў гледзець на падзеі праз прызму веры, адзначыў кардынал Паралін.

Пурпурат расказаў, што гэты прыклад Біскупа Гіпонскага актуальны таксама і сёння. “Св. Аўгустын, сваім прыкладам і сведчаннем хрысціяніна і пастыра, натхняе нас даверыцца Хрысту, заўсёды жывому, таму што ўваскросламу, любіць Яго ўсім сэрцам і так знаходзіць шлях да сапраўднага жыцця, будуючы разам Горад Божы, Яго Валадарства”, - падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.