2014-08-29 13:11:30

Ватыканскія маркі да 100-годдзя са смерці Пія Х


RealAudioMP3 Ватыканскае філатэлістычнае і нумізматычнае бюро выпусціла паштовую марку прымеркаваную да 100-годдзя з дня смерці папы Пія Х. На ёй змешчана выява помніка Пантыфіку, устаноўленага ў базыліцы св. Пятра ў 1923 г. Кошт маркі – 2 еўра. Пій Х быў Біскупам Рыма ў 1903-1914 г. У 1954 г. ён быў абвешчаны святым. Паштовыя маркі ў памяць аб гэтым Пантыфіку ў Ватыкане выпускаліся тройчы: у 1951 г. – з нагоды яго беатыфікацыі; у 1954 – з нагоды кананізацыі; і ў 1960 г. – з нагоды перыгрынацыі яго рэліквій у Венецыю, Патрыярхам якой ён быў да абрання на Пасад св. Пятра. Акрамя Ватыканскай пошты, маркі да 100-годдзя з дня смерці Пія Х выпусціла пошта Італіі. Цікава, што марка прысвечаная менавіта гэтаму Пантыфіку, выпускаецца ў Італіі ўпершыню.








All the contents on this site are copyrighted ©.