2014-08-27 13:01:50

Францішак сустрэнецца з членамі Руху факаляраў


RealAudioMP3 26 верасня 2014 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане удзельнікаў Генеральнай асамблеі Руху факаляраў, якая пройдзе 1-28 верасня ў Кастэль-Гандольфа. Гаворка ідзе пра буйны форум на якім чакаецца амаль 500 дэлегатаў з розных краін свету: свецкіх вернікаў і кансэкраваных асобаў, дарослых і маладых, жанчын і мужчын. У асамблеі таксама будуць удзельнічаць 49 гасцей, з якіх 15 – гэта прадстаўнікі іншых канфесій, рэлігій і культур, якія прыналежаць да Руху факаляраў. Апошняя Генеральная асамблея праводзілася ў 2008 г., пасля смерці заснавальніцы руху К’яры Любіч.

Удзельнікі мерапрыемства будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы Руху факаляраў, звязаныя з яго місіяй і прысутнасцю ў свеце. Сярод пытанняў, выклікаў і патрэбаў – захаванне вернасці харызмату, увага да моладзі, пажылых людзей і сем’яў, неабходнасць выходзіць насустрач пакутам чалавецтва, а таксама духоўнай і культурнай фармацыі членаў руху.

Спектр праблем, якія абмяркуюцца ўдзельнікамі форума – даволі шырокі. Яны былі аб’яднаны ў 12 тэмаў. Іх разгляд дапаможа сфармуліраваць і дакладана акрэсліць накірункі дзейнасці руху на бліжэйшы час. Таксама, падчас асамблеі будзе выбрана яго новае кіраўніцтва. Генеральная асамблея з’яўляецца самым важным кіраўнічым органам Руху факаляраў, які збіраецца на свае пасяджэнні кожныя шэсць гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.