Дзяржсакратар пра сітуацыю ў Іраку: гэта не сутыкненне паміж ісламам і хрысціянаствам
Тое, што адбываецца
ў Іраку – гэта не “сутыкненне паміж ісламам і хрысціянствам”, сцвердзіў кардынал Дзяржсакратар
Пьетра Паралін у інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-выданню “Vatican Insider” 24 жніўня
2014 г. Іерарх адзначыў, што пазнаёміўся са справаздачамі Апостальскага нунцыя ў Сірыі,
у якіх апавядаецца пра пакуты саміх мусульман і іх салідарнасць з хрысціянамі. “Такім
чынам гаворка абсалютна не ідзе пра сутыкненне паміж ісламам і хрысціянствам. Сярод
вызнаўцаў іслама, я думаю, што большасць – гэта людзі якія адмаўляюць гэтыя брутальныя
і нечалавечныя метады. Нажаль, некаторыя іх прымаюць, але думаю, што іх погляды не
падзяляюцца большасцю адзінаверцаў”, - сказаў кардынал Паралін. Ён выказаў спадзяванне,
што гэта частка мусульманскай супольнасці выступіць з гучнымі словамі асуджаючы насілле.
“Спадзяемся, што прагучыць слова з боку мусульманскага свету”, - сказаў пурпурат.
Кардынал
Паралін не пагадзіўся з меркаваннем адносна таго, што Касцёл “мала робіць” у дадзенай
сітуацыі. “Не заўсёды неабходна шмат крычаць, каб вырашыць праблемы. У любым выпадку
Папа шмат разоў уздымаў голас і нельга казаць, што Касцёл быў вельмі маўклівым. Акрамя
таго, ён прыкладае намаганні, каб аказаць канкрэтную дапамогу ў вырашэнні гэтых праблем”,
- падкрэсліў іерарх.
Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца выказаў перакананасць
у неабходнасці ўмяшання ў іракскую сітуацыю міжнароднай супольнасці. “Міжнародная
супольнасць павінна ўмяшацца. Павінна ўмяшацца, у тым сэнсе, што павінна стаць прысутнай
у дадзенай сітуацыі. Немагчыма, каб краіна, у такіх умовах, у якіх апынулася зараз,
у адзіноце вырашала свае праблемы”, - сказаў высокі ватыканскі іерарх.