2014-08-24 15:00:47

Бэнэдыкт XVI цэлебраваў Эўхарыстыю са сваімі былымі студэнтамі


RealAudioMP3 Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI узначаліў Эўхарыстыю на заканчэнне чарговага пасяджэння “Кола вучняў Ратцынгера” – асацыяцыі яго былых студэнтаў і памочнікаў. Літургія адбылася раніцай 24 жніўня 2014 г. у касцёле Маці Божай Міласэрнасці пры Тэўтонскіх могілках на тэрыторыі Ватыкана. Пасяджэнне “Кола вучняў Ратцынгера” сёлета было прысвечана тэме “Тэалогіі Крыжа”. Сустрэчы праходзілі 21-24 жніўня 2014 г. у Кастэль-Гандольфа, а галоўным дакладчыкам быў нямецкі тэолаг Карл-Хайнц Мэнке.

Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1977 г. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Пантыфіка на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі або былі яго памочнікамі. Перш, чым кардынал Ёзаф Ратцынгер стаў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, тэолагі сустракаліся раз у месяц. Зараз семінары праводзяцца раз у год. Пасля таго, як Бэнэдыкт XVI адмовіўся ад пасады Біскупа Рыма ён перастаў прымаць у іх удзел. Папа на пенсіі толькі цэлебруе Эўхарыстыю са сваімі былымі вучнямі і знаёміцца з вынікамі іх тэалагічных разважанняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.