2014-08-21 12:33:21

“Больш не рабы, але браты” – тэма Сусветнага дня супакою 2015


RealAudioMP3 “Больш не рабы, але браты”, – такую тэму папа Францішак выбраў для 48-га Сусветнага дня супакою, які будзе адзначацца 1 студзеня 2015 г. З гэтай нагоды Папская рада “Iustitia et pax” апублікавала спецыяльнае паведамленне. “Часта лічыцца, што рабства гэта з’ява з мінулага. Аднак, гэта сацыяльная язва моцна прысутнічае таксама і ў сучасным свеце. Пасланне на 1 студзеня 2014 г. было прысвечана братэрству: “Братэрства – фундамент і шлях да міру”. Быццё дзецьмі Божымі, сапраўды робіць людзей братамі і сёстрамі з роўнай годнасцю. Рабства наносіць смяротны ўдар гэтаму паўсюднаму братэрству і, такімі чынам, міру. Мір існуе, калі людзі распазнаюць у іншых братоў з аднолькавай годнасцю”, - гаворыцца ў ватыканскім дакуменце.

Папская рада “Iustitia et pax” звяртае ўвагу на тое, што сёння рабства мае мноства розных абліччаў: гандлю людзьмі, гандлю мігрантамі і прастытуцыі, рабскай працы, выкарыстання чалавека чалавекам, рабаўладальніцкай ментальнасці ў адносінах да жанчын і дзяцей. “На гэтым рабстве ганебна спекулююць індывідуўмы і групы, здабываючы выгаду з трываючых у свеце канфліктаў, наступстваў эканамічнага крызісу і карупцыі. Рабства – гэта жудасная, адкрытая рана на цела сучаснага грамадсва, гэта глыбокая язва на цела Хрыста!”, - адзначаецца ў пасланні.

Для таго, каб эфектыўна супрацьстаяць феномену сучаснага рабства, неабходна паўсюднае прызнанне непарушнай годнасці кожнай чалавечай асобы, моцнае ўсведамленне братэрства, перамога над няроўнасцямі, з прычыны якіх чалавек становіцца рабом іншага чалавека, а таксама пастаянная блізкасць і бескарыснасць, на шляху вызвалення і ахоплівання ўсіх, перакананы ў Ватыкане.

“Мэтай з’яўляецца будаванне грамадства, заснаванага на аднолькавай годнасці ўсіх людзей, без якіх-небудзь дыскрымінацый. Таму, неабходна інфармацыйная адукацыйная, культурная дзейнасць на карысць грамадстваў абноўленых і падрыхтаваных да свабоды, справядлівасці і, такім чынам, міру”, - гаворыцца ў пасланні.

Сусветны дзень супакою быў устаноўлены па ініцыятыве папы Паўла VI і адзначаецца кожны год 1 студзеня. Пасланне Святога Айца распаўсюджваецца ва ўсім свеце і ўяўляе сабой дыпламатычную лінію Апостальскай Сталіцы на бліжэйшы год.








All the contents on this site are copyrighted ©.