2014-08-20 11:50:16

Францішак атрымлівае шматлікія спачуванні ў сувязі з гібеллю блізкіх


RealAudioMP3 Папа Францішак падзякаваў за падтрымку і салідарнасць, якую адчувае ў сувязі з трагічнай гібеллю ў дарожным здарэнні жонкі і двух маленькіх дзяцей ягонага пляменніка Эмануэля Гарасія Берголіа. “Дзякую вам, за малітвы і спачуванні, у сувязі з тым, што здарылася ў маёй сям’і. Таксама і Папа мае сям’ю. Нас было пяць братоў. Я маю шаснаццаць пляменнікаў і адзін з іх патрапіў у дарожнае здарэнне: загінула яго жонца, а таксама два маленькія сыны – адзін двухгадовы, а другі меў толькі некалькі месяцаў. Сам пляменнік зараз знаходзіцца ў крытычным стане. Але я вам вельмі, вельмі дзякую, за спачуванні і малітву”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 20 жніўня 2014 г.

Пляменнік Святога Айца Эмануэль Берголіа знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай хірургіі аднаго са шпіталёў на поўначы Аргентыны. З Буэнас-Айрэса туды прыбыла яго маці, удава Альберта Берголіа, роднага брата Пантыфіка і дзве яе сястры. Міністэрства замежных спраў Аргентыны звярнулася да Святога Айца ад імя кіраўніка дзяржавы Крысціны Кіршнер. “Папа Францішак, – гаворыцца ў тэксце тэлеграмы – заўсёды быў побач з пакутуючымі і сёння, у хвіліну яго болю, аргентынцы ўзрушаны гэтай трагедыяй”. Іншыя пасланні былі адпраўлены Пантыфіку з кожнага з рэгіёнаў краіны. У шматлікіх парафіях праводзяцца малітвы аб вечным супакоі для загінуўшых.

Трагічнае дарожнае здарэнне, у якое патрапіла сям’я пляменніка Папы, адбылося ноччу 19 жніўня 2014 г. у 550 км на поўнач ад Буэнас-Аэрэса, у правінцыі Кардоба.










All the contents on this site are copyrighted ©.