2014-08-19 14:38:55

Паўднёвая Карэя: візіт Пантыфіка ў цэнтры ўвагі СМІ


RealAudioMP3 Падарожжа папы Францішка ў Паўднёвую Карэю, без сумніваў, было галоўнай тэмай мясцовых СМІ, незалежна ад профілю выдання. “Пасля 100 гадзін з Папам, справа за намі?”, - такі загаловак размясціўся на вокладцы штодзённай газеты “The Hankyoreh”. На яе старонках падкрэсліваецца, што Папа выслухаў галасы усіх слаёў грамадства, але палітыкам сказаў – хто мае больш, павінен і даваць больш. Неабходна пераасэнсаваць існуючую сістэму, канстатуе аўтар матэрыялу пасля аналізу прамоваў Пантыфіка. Артыкулы, прысвечаныя візіту Францішка, займаюць тут пяць старонак. Як і ў большасці іншых карэйскіх выданняў, цытуецца заклік да прабачэння і прымірэння з братамі з Поўначы, апавядаецца пра сустрэчу са сваякамі загінуўшых на “Севоле”, жанчынамі, якія падвяргаліся гвалту падчас ІІ Сусветнай вайны, неабходнасць клопату пра бедных.

“Не забудзем пра яго навучанне”, - такі загаловак размешчаны на вокладцы газеты “Donga”. У выданні адзначаецца, што Пантыфік, маючы 78 гадоў, за 5 дзён знаходжання ў Карэі пераадоліў 932 км. Аб яго візіце апавядалі 2914 журналістаў. Адзначаецца, што аўтамабіль “KIA”, якім карыстаўся Папа, будзе выстаўлены ў музеі, а крыж, які стаяў каля алтара падчас беатыфікацыі карэйскіх мучанікаў, будзе ўстаноўлены на святарскіх могілках.

“Неабходна прабачаць семдзесят сем разоў”, нагадвае заклік Святога Айца выданне “Chosun”. Унутры газеты – тры старонкі прысвечаныя візіту Пантыфіка. “Мы сустрэліся з праўдай”, - цытуе словы некаторых карэйскіх мастакоў выданне “Hankookilbo”.








All the contents on this site are copyrighted ©.