2014-08-16 12:00:39

Францішак памаліўся ў санктуарыі карэйскіх мучанікаў


RealAudioMP3 Трэці дзень апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Карэю, папа Францішак пачаў з наведвання санктуарыя мучанікаў у Сасамуне, у прадмесці Сеула. Гаворка ідзе пра месца катаванняў і забойстваў шматлікіх хрысціян у XVIII-ХІХ стст. Скрыжаванне за брамамі Сасамуна ўяўляла сабой месца публічнай казні. Сёння на гэтай тэрыторыі пасаджаны парк, у якім знаходзяцца памятныя скульптуры і абеліск ў гонар 44 карэйскіх мучанікаў за веру. Яшчэ ў 1892 г. недалёка ад Сасамуна быў удзведзены першы каталіцкі касцёл у Карэі. Візіт папы Францішка быў нядоўгім. Ён у цішыні памаліўся тут, а затым накіраваўся на цэнтральную плошчу Сеула, Кванхвамун, каб узначаліць беатыфікацыю Пола Юн Джы-чжуна і яго 123 паплечнікаў, загінуўшых за веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.