2014-08-15 13:13:05

Францішак паабедаў з азіяцкай каталіцкай моладзю


RealAudioMP3 У абедзе са Святым Айцом , які прайшоў 15 жніўня 2014 г. у духоўнай семінарыі ў Тэджоне, прынялі ўдзел 18 юнакоў і дзяўчат з розных краін азіяцкага кантынента, расказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. У сустрэчы, акрамя моладзі ўдзельнічалі Біскуп Тэджонскі Лазарус Ю Хонг-сік і святар, які прысутнічаў у якасці перакладчыка. Паводле кс. Ламбардзі, атмасфера падчас сустрэчы была радаснай. Удзельнікі абеду з Пантыфікам жартавалі і распавядалі пра жыццё сваіх мясцовых Касцёлаў. Большасць маладых людзей запрасіла папу Францішка наведаць свае краіны. На заканчэнне абеду яны спявалі гімн Дзён моладзі, абменьваліся маленькімі падарункамі, рабілі “сэлфі” са Святым Айцом і бралі ў Папы аўтографы, расказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Пасля абеду, Папа, разам са сваімі маладымі гасцямі, на верталёце накіраваўся ў санктуарый Сальмоэ, каб сустрэцца з удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.