2014-08-15 16:06:58

Папа да моладзі: Карэя – адна, маліцеся аб адзінстве!


RealAudioMP3 Маліцца аб паяднанні адзінай карэйскай сям’і, якая складаецца з братоў, што размаўляюць на адной мове, заклікаў папа Францішак удзельнікаў VI Дзён азіяцай моладзі. Сустрэча працягвалася каля паўтары гадзіны, у вялікім намёце, устаноўленым на паркоўцы перад санктуарыем Сальмоэ ў Тэджоне. На пачатку сустрэчы маладыя людзі з розных краін кантынента скіравалі да Святога Айца свае пытанні. Францішак сказаў юнакам і дзяўчатам, што сучасны свет разлічвае на іх. “Езус увайшоў у вашы сэрцы ў дзень хросту; даў свайго Духа ў дзень вашай канфірмацыі; пастаянна ўмацоўвае вас праз сваю прысутнасць у Эўхарыстыі, і так вы можаце быць Яго сведкамі перад светам. Вы гатовыя сказаць “так”?”, - спытаў Папа. Адказваючы на пытанне дзяўчыны з Камбоджы, пра выбар паміж пакліканнем да манаскага ці сямейнага жыцця, Пантыфік параіў не выбіраць, а проста ісці за Езусам, пытаючыся у яго: “Пане, што я павінна рабіць?”. Мэта абодвух гэтых пакліканняў адна: шанаваць Бога і чыніць дабро людзям, сказаў Папа.

Верніца з Камбоджы распавяла папе Францішку пра вялікую колькасць мучанікаў з яе краіны, пра якіх ніхто не ведае. Папа ў сваю чаргу, паабяцаў задзейнічаць у вырашэнні гэтага пытання, “добрага чалавека, якога зваць Анджэла”, маючы на ўвазе прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэла Амата.

Маладая карэянка спытала ў папы Францішка, які сэнс мае нянавісць існуючая паміж двума Карэямі. Але Папа перакананы: не існуе двух Карэй. Ёсць адна, але падзеленая: падзеленая сям’я.

“Перш за ўсё парада: маліцеся, маліцеся за вашых братоў з Поўначы. “Пане, мы сям’я, дапамажы нам, дапамажы нашаму адзінству (...) Каб не было пераможцаў і пераможаных”, - сказаў Святы Айцец. “Карэя – адна. Гэта сям’я. Вы ведзь размаўляеце на адной мове, мове сям’і; вы з’яўляецеся братамі”, - дадаў Пантыфік.

Пасля слоў Святога Айца усе прысутныя ў цішыні маліліся аб адзінстве Карэі. Але адзінства будзе ўтопіяй без прабачэння. Менавіта гэтай тэме Папа прысвяціў апошнюю частку сваёй прамовы. Ён заклікаў моладзь карыстацца міласэрнасцю і цярплівасцю Бога і заўсёды “вяртацца ў дом, дзе чакае Айцец”.








All the contents on this site are copyrighted ©.