2014-08-15 12:25:30

Папа ахрысціць бацьку аднаго з загінуўшых на пароме “Севол”


RealAudioMP3 У Эўхарыстыі на стадыёне Тэджона прыняла ўдзел група сваякоў ахвяраў і выжыўшыя падчас крушэння парома “Севол”, які затануў каля ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі ў красавіку 2014 г. У трагедыі загінулі 293 пасажыры, большасць з якіх склалі падлеткі і моладзь. 10 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Бацька аднаго з загінуўшых падчас трагедыі хлопцаў здзейсніў пілігрымку ў Тэджон, прайшоўшы 900 км і нясучы з сабой драўляны крыж. Мужчына меў магчымасць падыйсці да Святога Айца і папрасіць аб удзяленні сакрамэнту хросту. Папа пагадзіўся і запрасіў яго прыйсці, для гэтага, у апостальскую нунцыятуру Сеула, дзе зараз пражывае, раніцай 16 жніўня.

Ахрярам крушэння паўднёвакарэйскага парома Францішак прысвяціў малітву “Анёл Панскі” на заканчэнне ўрачыстай літургіі. Ён заклікаў вернікаў яшчэ раз звярнуцца да Маці Божай і прадставіць ёй свае радасці, боль і надзеі. “Асаблівым чынам даверым ёй усіх, хто загінуў падчас крушэння парома “Севол”, а таксама тых, хто да гэтага часу пакутуе ад наступстваў гэтай вялікая нацыянальнай катастрофы. Няхай Пан дасць вечны адпачынак загінуўшым, суцешыць усіх, хто смуткуе і падтрымае тых, хто з вялікай шчодрасцю прыйшоў на дапамогу сваім братам і сёстрам. Гэта трагічная падзея, якая паяднала ў болю ўсіх карэйцаў, няхай умацуе іх у салідарным супрацоўніцтве на карысць супольнага дабра”, - сказаў папа Францішак.

Папа заклікаў даверыць апецы Панны Марыі ўсіх пакутуючых, асабліва хворых, бедных і беспрацоўных. “Даверым яе абароне моладзь, якая сабралася тут з усёй Азіі. Няхай яна будзе радасным спавеснікам росквіту супакою на ўсёй планеце, згодна з Божай задумай”, - пажадаў Святы Айцец.

Пасля малітвы на стадыёне Тэджона Францішак накіраваўся ў мясцовую духоўную семінарыю на абед з маладымі прадстаўнікамі розных краін азіяцкага кантынента.








All the contents on this site are copyrighted ©.