Кс. Ламбардзі падвёў вынікі першага дня падарожжа Папы
Папа задаволены ходам
візіту і не адчувае сябе стомленым, расказаў кс. Фэдэдыка Ламбардзі журналістам, падводзячы
вынікі першага дня апостальскага падарожжа Святога Айца ў Паўднёвую Карэю. Кіраўнік
Залы Друку падкрэсліў, што прывітанне Францішка ў аэрапарту Сеўла Прэзідэнтам краіны
Пак Кын Хе, не было звычайным фактам, але сведчаннем любові і ўдзячнасці карэйскага
народа і яго самых высокіх прадстаўнікоў. Афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка
праходзіла ў Прэзідэнцкім палацы. Кс. Ламбардзі распавёў, што Папу віталі шматлікія
прадстаўнікі асацыяцый і мясцовых касцёльных рухаў, што кажа аб адзінстве Касцёла
ў Карэі.
У Эўхарыстыі, якую папа Францішак цэлебраваў у капліцы Апостальскай
нунцыятуры, прынялі ўдзел таксама некаторыя законнікі і законнікі, расказаў прадстаўнік
Святога Пасаду.
Кс. Ламбардзі адзначыў, што Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын
Хе падаравала папе Францішку палатно ўпрыгожанае традыцыйным элементамі і арнаментамі.
Падчас прыватнай размовы, яны абмяркоўвалі, між іншым сітуацыю звязаную з Паўночнай
Карэяй, праблемы міра і згоды.
Паводле кс. Ламбардзі, яшчэ ў аэрапорце, папа
Францішак сустрэўся са сваякамі пасажыраў затануўшага ў красавіку 2014 г. парома “Севол”.
“Гэта сустрэча – нагода для надзеі, таксама і таму што дапамагае грамадскай думцы
не забыць, пра тое, што здарылася”, - сказаў ён.
Кіраўнік Залы Друку Апостальскай
Сталіцы таксама расказаў, што атрымаў смс-паведамленне ад кардынала Фернанда Філоні,
які па даручэнні Святога Айца адправіўся на поўнач Іраку, каб выказаць падтрымку Папы
і аказаць дапамогу бежанцам, галоўным чынам хрысціянскай супольнасці. Кардынал ўжо
сустрэўся з мясцовымі іерархамі і ўладамі, распавёў езуіт.