2014-08-13 15:30:05

Ірак: прыбывае пасланнік Папы


RealAudioMP3 Кардынал Фернанда Філоні, пасланнік папы Францішка ў Ірак, вечарам 12 жніўня 2014 г. прыбыў у сталіцу Іарданіі Аман, распавёў журналістам кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 13 жніўня іерарх плануе даехаць да Эрбіла, на тэрыторыі іракскага Курдыстана, дзе сустрэнецца з халдэйскім Патрыярхам Вавілоніі Луісам І Сако. Кардынал Філоні прыбудзе да іракскіх бежанцаў, каб пераказаць ім блізкасць і падтрымку папы Францішка, аказаць фінансавую дапамогу, а таксама абмеркаваць з прадстаўнікамі мясцовага Касцёла ініцыятывы на карысць ахвяраў ісламскіх тэрарыстаў.

Кардынал Філоні, быў абраны на ролю пасланніка Святога Айца ў Ірак невыпадкова. З 2001 па 2006 гг., у апошнія гады праўлення Садама Хусэйна, ён быў Апостальскім нунцыем у Іраку і Іарданіі. Іерарх адмовіўся пакідаць Багдад падчас амерыканскіх бамбардыровак і падвяргаючы рызыцы ўласнае жыццё працягваў мужна падтрымліваць мясцовых хрысціян і іракскае насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.