2014-08-12 12:28:40

У ватыканскай базыліцы прагучаць лацінаамерыканскія рытмы


RealAudioMP3 У базыліцы св. Пятра прагуцаць лацінаамерыканскія рытмы. 12 снежня 2014 г., ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай, Папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю падчас якой будзе выканана знакамітая “Misa Creola” (Крэольская Імша), напісаная аргентынскім кампазітарам Арыэлем Рамірасам. Сёлета, спаўняецца 50 гадоў, з моманту прэм’еры гэтага твору ў 1964 г. Гэта музычная кампазіцыя, цалкам заснаваная на лацінаамерыканскіх рытмах, выконваецца пры ўдзеле тэнара, змешанага хора, перкусій, фартэпіяна і народных інструментаў. Паведамляецца, што некаторыя знакамітыя аргентынскія спевакі ўжо пацвердзілі свой удзел у выкананні твора.

“Misa Creola” прагучыць у ватыканскай базыліцы ўжо ў другі раз. Да гэтага твор часткова выконваўся тут 12 снежня 2011 г., калі Бэнэдыкт XVI цэлебраваў урачыстую літургію прымеркаваную да 200-годдзя незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі.

Арыэль Рамірэс прысвяціў “Misa Creola” двум нямецкім законніцам, Элізабэт і Рэгіне Брюкнер, якія патаемна прыносілі ежу зняволеным ў канцэнтрацыйным лагеры каля Вюрцбурга, падчас ІІ Сусветнай вайны. У 1950-я гг., яшчэ не будучы знакамітым кампазітарам, Рамірэс пачуў гэту гісторыю і яна натхніла яго на напісанне музычнага твору.









All the contents on this site are copyrighted ©.