2014-08-09 11:42:42

Францішак выступіў у эфіры парафіяльнай радыёстанцыі


RealAudioMP3 Папа Францішак выступіў у прамым эфіры парафіяльнай радыёстанцыі з невялікага аргентынскага мястэчка Кампа Гала, якое знаходзіцца ў 242 км на поўнач ад Буэнас-Айрэса. У ім пражывае ўсяго 6 тыс. чалавек. Тэлефоннае ўключэнне з Ватыкану адбылося 8 жніўня 2014 г. Інтэрв’ю з Пантыфікам правялі святары, якія працуюць у бедных раёнах і ведаюць яго на працягу многіх гадоў. “Я нашу вас у сваім сэрцы. Праца, якую выконваецце, робіць мяне шчаслівым. Вітаю і благаслаўляю вас”, - сказаў ім Папа. Гаворачы пра сваё бачанне Касцёла, Пантыфік адзначыў важнасць пастаяннага імкнення наперад. “Калі Касцёл становіцца інэртным, перастае быць Касцёлам і пераўтвараецца у грамадскую асацыяцыю. З Касцёлам, які не рухаецца здараецца тое самае, што і з застаялай вадой, якая псуецца”, сказаў папа Францішак. Паводле Святога Айца, “у Касцёле кожны мае сваю функцыю, кожны мае заданне і пакліканне”, а падтрымліваецца ён малітвай вернікаў. Таксама і Бог неабыякавы да свайго народа. Але тое, што найбольш шкодзіць Касцёлу, на думку Францішка, гэта “дыструктыўная крытыка”: “драпаць іншых сваімі словамі – не па хрысціянску”.

Гаворачы на тэму святарскіх пакліканняў, Папа нагадаў, што “жыццё для таго, каб даваць яго”. “Так становімся плённымі. Калі нехта чуе, што Бог кліча прысвяціць жыццё святарству – не трэба баяцца. Неабходна паставіць на вялікія рэчы, а не на маленькія. А калі чуе, што Езус кліча стварыць сям’ю – няхай яна будзе хрысціянскай, вялікай і прыгожай”. “Езус, – закончыў Пантыфік – добры. Ён нас любіць і заўсёды чакае”.








All the contents on this site are copyrighted ©.