2014-08-06 11:30:33

Папа салідарны з ахвярамі землятрусу ў Кітаі


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI, папа Францішак звярнуў з заклікам у сувязі з землятрусам, які адбыўся 3 жніўня 2014 г. на паўднёвым захадзе Кітая. “Выказваю маю блізкасць насельніцтву кітайскай правінцыі Юньнань, пацярпеўшаму ў выніку землятрусу, што адбыўся ў мінулую нядзелю і прывёў да шматлікіх ахвяраў і разбурэнняў. Малюся за загінуўшых і іх блізкіх, за параненых і згубіўшых дамы. Няхай Пан дасць вам суцяшэнне, надзею і салідарнасць у момант выпрабаванняў”, - сказаў Папа. У выніку землятрусу магнітудай 6,1 бала загінулі каля 200 чалавек і яшчэ каля 1300 тыс. атрымалі раненні. Ад падземных штуршкоў была разбурана вялікая колькасць дамоў, пад заваламі якіх працягваюць заставацца людзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.