2014-08-04 15:09:29

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю аўстралійскага кардынала


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю 90-гадовага аўстралійскага кардынала Эдварда Біда Клэнсі. Пурпурат адышоў у вечнасць 3 жніўня 2014 г. У сваёй спачувальнай тэлеграме Святы Айцец узгадаў іерарха з удзячнасцю за яго мудрае душпастырскае кіраўніцтва падчас служэння ў якасці арцыбіскупа Сіднэя, а таксама клопат аб патрэбах бедных, падтрымку каталіцкай адукацыі, шырокі разуменне экуменічных і грамадскіх праблем. Кардынал Эдвард Бід Клэнсі быў арцыбіскупам Сіднэя з 1983 па 2001 г. У 1988 г. атрымаў пурпурны берэт з рук Яна Паўла ІІ. З 1986 па 2000 гг. узначальваў Канферэнцыю Біскупаў Аўстраліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.