2014-08-04 15:43:37

Святы Айцец зняў кананічнае пакаранне з вядомага святара і палітыка


RealAudioMP3 Папа Францішак адмяніў пакаранне суспэнсай у адносінах да 81-гадовага айца Мігеля Д’Эскота Брокмана. Святар быў падвержаны кананічным санкцыям у 1980-я гг. за ўдзел у палітычнай дзейнасці. Ён прыняў пакаранне ад самага пачатку і не выконваў душпастырскіх функцый, застаючыся, аднак, членам сваёй місіянерскай супольнасці. Некалькі гадоў таму Мігель Д’Эскот Брокман пакінуў палітычную дзейнасць. Ён напісаў ліст да Святога Айца, у якім выказаў жаданне “перад смерцю” зноў цэлебраваць Эўхарыстыю. Пантыфік даў сваю згоду і папрасіў настаяцеля яго супольнасці падтрымліваць субрата ў працэсе вяртання да святарскага служэння.

У 1970-я гады, ужо будучы святаром, Мігель Д’Эскот Брокман патаемна ўступіў ў Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення – левую нікарагуанскую партыю. Пасля яе прыходу да ўлады Брокман стаў міністрам замежных спраў Нігарагуа і прабыў на гэтай пасадзе да 1990 г. У 2007 г. ён стаў дарадчыкам па міжнародных справах пры прэзідэнце Даніэле Артэгу. У 2008 г. быў абраны старшынёй 63-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.