Зборная Ватыкана згуляе з ветэранамі нямецкага футбола
Футбольная каманда
Ватыкана правядзе таварыскі матч супраць ветэранаў нямецкай “Барусіі Мёнхенгладбах”,
на чале з Чампіёнам свету 1974 г. легендарным Хербертам Вімерам. У склад ватыканскай
зборнай галоўным чынам уваходзяць супрацоўнікі Ватыканскай пошты і жандармерыі, але
сёлета першы раз у ёй будуць гуляць прадстаўнікі Дзяржсакратарыяту і Папскай Швейцарскай
гвардыі. Матч адбудзецца на барускім стадыёне ў Франкфурце 10 жніўня 2014 г. Традыцыя
правядзення таварыскіх матчаў паміж зборнай Ватыкана і рознымі футбольнымі клубамі
нарадзілася ў 2011 г. і была падтрымана Бэнэдыктам XVI. Папа Францішак з радасцю пагадзіўся
яе працягваць, улічваючы важнасць спорту ў спрыянні каштоўнасцям і салідарнасці.
1
верасня 2014 г. па ініцыятыве папы Францішка, на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, пройдзе
футбольны матч за мір з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак. На полі з’явяцца
Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа
Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.