2014-08-03 12:27:07

Філіпінскі кардынал аб рэальных праблемах сям’і перад Сінодам Біскупаў


RealAudioMP3 На першым Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і, які пройдзе ў кастрычніку 2014 г., мы толькі паглядзём на рэальную сітуацыю сям’і ў сучасным свеце, сказаў кардынал Луіс Антоніа Тагле з Філіпін. З намінацыі Папы ён будзе старшынёй біскупскай асамблеі. Для азіяцкага іерарха важна, каб працы Сінода не былі зведзены выключна да пытання, якое атрымала найбольшую вядомасць у заходніх грамадствах, а менавіта да сітуацыі разведзеных католікаў, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах. Не адмаўляючы важнасці гэтага пытання, філіпінскі кардынал адзначыў, што Касцёл у Азіі сутыкаецца з многімі значна больш важнымі праблемамі. У якасці прыкладу ён прывёў сужэнствы католікаў з нехрысціянамі і распад сем’яў па прычыне беднасці і міграцыі.

“У большасці азіяцкіх краін, і, такім чынам, у нехрысціянскіх краінах, развод не існуе, - сказаў Ватыканскаму радыё кардынал Тагле. - Ёсць, аднак, фактычныя сепарацыі”. “Яны існуюць не столькі па прычыне нейкага сямейнага крызісу або новых адносін, але беднасці і войнаў. Гэта вельмі балючыя выпадкі сужэнскай сепарацыі. Мы бачым гэта асабліва на Філіпінах, калі адзін з сужонкаў працуе за мяжой і нясе ў сабе боль разлукі з домам і блізкімі. Але гэтыя людзі не хочуць жыць у сепарацыі, яны пакутуюць ад кахання. Тым не менш, беднасць змушае іх міграваць. Варта падумаць, як моцна гэта адбіваецца на жыцці сям’і. У Азіі, гэта вельмі актуальная праблема”, - адзначыў кардынал.

Трэцяя надзвычайная асамблея Сіноду Біскупаў па душпастырскай апецы сем’яў у кантэксце новай евангелізацыі пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.