2014-08-01 14:38:52

Азіяцкі акцэнт пантыфікату Францішка


RealAudioMP3 Міласэрнасць і спагада – гэтыя два словы павінны характарызаваць візіт Папы на Філіпіны. “Мы спадзяемся, што прыезд Святога Айца выклікае сапраўдны “духоўны тайфун”, - такім чынам аб студзеньскай пілігрымцы Францішка казалі Апостальскі нунцый у краіне, арцыбіскуп Джузэпэ Пінта, і арцыбіскуп Манілы, кардынал Антоніа Тагле. Хоць афіцыйная праграма падарожжа яшчэ не была абнародавана, з’явілася інфармацыя, што Пантыфік асабіста хацеў бы наведаць тэрыторыю, пацярпелую ад тайфуна, які прайшоў на Філіпінах у лістападзе 2013 г. Наведанне краіны Францішкам дакладна супадае з 20-годдзем правядзення вядомых Сусветных дзён моладзі ў Маніле, на якіх прысутнічала рэкордная колькасць удзельнікаў – больш за 5 млн. Папа наведае Філіпіны 15-19 студзеня 2015 г.

У касцёльнай статыстыцы па колькасці азіяцкія католікі займаюць адну з ніжэйшых пазіцый. Толькі 3,2% з 4 млрд. жыхароў кантынента з’яўляюцца членамі Каталіцкага Касцёла. Для параўнання, у Афрыцы 18,6%, у Еўропе – 40%, у Амерыцы – 63%. З іншага боку, нідзе ў свеце Касцёл не расце так хутка, як у Азіі. Сёння тут жыве кожны дзясяты католік – у агульнай складанасці 134 млн. Мясцовыя Касцёлы, прысутныя на гэтым вялізным кантыненце, з яго разнастайнымі культурамі і мадэлямі грамадства, дынамічна развіваюцца.

Некаторыя заяўляюць, што папа Францішак абраў Азію ў якасці цэнтральнага акцэнту свайго пантыфіката. Перад Філіпінамі і Шры-Ланкой, з 13 па 18 жніўня 2014 г. ён накіруецца ў самае доўгае да гэтага часу падарожжа за мяжу – у Паўднёвую Карэю. У гэтай краіне хрысціянізацыя ажыццяўлялася першапачаткова не замежнымі святарамі, але мясцовымі місіянерамі, якія прынеслі новую веру пасля падарожжаў Кітай. З 190 тыс. пасля Карэйскай вайны ў 1953 г., колькасць католікаў тут узрасла да 5,4 млн. сёння.

У Японіі каталіцкая супольнасць, пасля выдатнага абнаўлення пасля вайны, сёння перажывае стагнацыю. Вернікаў Каталіцкага Касцёла тут каля 550 тыс., гэта толькі 0,4% ад агульнай колькасці насельніцтва. Складаная сітуацыя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, дзе гаворыцца пра 12 млн. католікаў. Пасля перамогі Мао Цзэдуна, тут хрысціяне разглядаліся як патэнцыйныя контррэвалюцыянеры. Падчас Культурнай рэвалюцыі Каталіцкі Касцёл пераследваўся асабліва моцна. Сёння існуе дзве супольнасці: афіцыйная,прызнаная ўладамі, якая знаходзіцца пад іх кантролем, і падпольная, якая засталася вернай Святому Айцу.







All the contents on this site are copyrighted ©.