2014-08-01 15:33:35

50 тыс. нямецкамоўных міністрантаў прыедуць у Рым на сустрэчу з Папам


RealAudioMP3 50 тыс. юнакоў і дзяўчат прымуць удзел у маючай адбыцца на наступным тыдні ў Рыме пілігрымцы міністрантаў нямецкамоўных дыяцэзій. Сустрэча стане для многіх важнай матывацыяй для іх добраахвотнай службы пры алтары, лічаць арганізатары. Цэнтральным мерапрыемствам рымскага форуму будзе сустрэча на плошчы св. Пятра з папам Францішкам 5 ліпеня 2014 г. вечарам. У яе рамках Пантыфік скіруе да міністрантаў сваю катэхезу, падчас якой адкажа на іх пытанні. Спастканне закончыцца вячэрняй малітвай і благаслаўленнем Папы. Сераду міністранты правядуць у сустрэчах у групах, якія пройдзуць у 350 розных месцах Рыма.

Першыя буйныя такога роду сустрэчы нямецкамоўныя дыяцэзіі пачалі арганізоўваць у Рыме ў 1960-х гадах. За гэты час пілігрымка міністрантаў, якая ладзіцца кожныя 4-5 гадоў, стала шматтысячным мерапрыемствам – у 2010 г. у ёй прынялі ўдзел 53 тыс. асоб. Самая вялікая група сёлета прыбудзе з Фрайбургскай дыяцэзіі – 10 тыс. удзельнікаў, з Мюнхена прыедзе 4 тыс. Адметнасцю сёлетняга форуму будзе ўдзел невялікай групы, 50 чалавек, з Літвы. У агульнай складанасці будуць прадстаўлены 27 дыяцэзій. Дэвіз спаткання: “Свабодныя! Таму нам дазволена рабіць дабро”.

У дадатак да нямецкай сустрэчы ў 2015 г. плануецца правесці міжнародную пілігрымку міністрантаў у Рым, якую арганізуе асацыяцыя “Coetus Internationales Ministrantium”. Моладзевы фестываль пройдзе ў італьянскай сталіцы роўна праз год пасля нямецкага форуму, з 2 па 8 жніўня. У яго рамках адбудуцца сустрэчы, культурная праграма і св. Імша з Папам у ватыканскай базыліцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.