2014-07-30 14:43:59

Кіраўнік папскай навучальнай установы пра трагедыю блізкаусходніх хрысціян


RealAudioMP3 Сёння ў Масуле і ў многіх іншых месцах у Іраку рабуюць насельніцтва, здзекуюцца над ім, выганяюць у цэнтр пустыні, фізічнай – бясплоднай і без вады, і духоўнай, створанай маўчаннем і абыякавасцю многіх, у тым ліку хрысціян, якія маўчаць, бо не могуць, не смеюць ці не хочуць гаварыць, напісаў на старонках ватыканскай газеты архімандрыт Мануэль Нін, рэктар Папскага грэцкага калегіума ў Рыме. Ён назваў свой артыкул: “Мучаніцтва пасярод абыякавасці”.

На ўсім Блізкім і Цэнтральным Усходзе, напісаў святар, ёсць хрысціянскія раёны, населеныя манахамі, шматлікімі вернікамі, каталіцкімі і праваслаўнымі, усходнесірыйскага і заходнесірыйскага абрадаў, армянамі, лацінянамі, нашымі братамі, якія на працягу дваццаці стагоддзяў навучыліся жыць разам і дзяліць хрысціянскае жыццё, простае, беднае і цяжкае, але заўсёды з рысамі талерантнасці, паяднання, братэрства. “І сёння голас пастыраў гэтых Цэркваў не толькі з трывогай заклікае, але і кажа нам, што хрысціян у Масуле і яго ваколіцах няма”, - напісаў святар. Бібліятэкі, цэрквы, іконы ўжо знішчаны, а з імі так шмат кніг, напісаных на пергаменце. Яны ўжо страчаны, знішчаны, спалены, дадаў ён.

Голас хрысціянскіх Цэркваў і іх пастыраў узносіцца ў малітве, просьбе аб тым, каб не трапілі ў забыццё і ў нябыт, не былі пакінуты, каб не былі забыты пакуты і пераслед, якія можна заўважыць у вачах кожнага хрысціяніна з Блізкага Усходу. Гэты голас поўны болю і страху таго, хто бачыць, што яго дзеці бягуць, пакутуюць і паміраюць, толькі таму, што яны носяць імя Хрыста і жывуць як хрысціяне, напісаў у “L’Osservatore Romano” архімандрыт Мануэль Нін.







All the contents on this site are copyrighted ©.