Францішак спачувае ў сувязі са смерцю італьянскага кардынала
Пантыфік накіраваў
свае спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Франчэска Маркізана. Ён назваў іерарха
“выдатным сынам” італьянскай зямлі. Папа з удзячнасую ўзгадвае гэтага “дарагога пастыра”,
які на працягу многіх гадоў адзначаўся “сваім руплівым супрацоўніцтвам” з Апостальскай
Сталіцай, асабліва падчас працы ў Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, а затым у якасці
арцыпрэзбітэра ватыканскай базылікі і кіраўніка Бюро працы Апостальскай Сталіцай.
“Ён заставіў пасля сябе сведчанне жыцця, адзначанага шчодрасцю ў адносінах да свайго
паклікання, як святара і біскупа”, - напісаў Францішак і дадаў, што памерлы глыбока
адчуваў патрэбы вернікаў і быў адкрыты да свету мастацтва і культуры. Святы Айцец
паведаміў, што ўзносіць малітвы, каб Пан вітаў памерлага іерарха ў вечнай радасці
і спакоі.
Італьянскі кардынал Франчэска Маркізана памёр у нядзелю 27 ліпеня
2014 г. раніцай у Рыме ва ўзросце 85 гадоў. Ён паходзіў з ваколіц Турына. Быў спецыялістам
па біблійнай тэалогіі і ў 1993 па 2003 гг. кіраваў Папскай камісіяй па культурнай
спадчыне Касцёла. Пасля гэта Ян Павел II прызначыў яго арцыпрэзбітэрам базылікі св.
Пятра, генеральным вікарыем для Дзяржавы Ватыкан і кіраўніком Фабрыкі св. Пятра. У
2003 г. яму быў уручаны кардынальскі берэт. 25 чэрвеня 2014 г. іерарх адсвяткаваў
свой 85-гадовы юбілей.
Пахавальная св. Імша адбудзецца ў сераду 30 ліпеня
2014 г. Узначаліць яе дэкан Калегіі кардыналаў кардынал Анджэла Садана. На развітальнай
цырымоніі будзе прысутнічаць папа Францішак.
Пасля смерці кардынала Маркізана
Калегія кардыналаў налічвае 212 членаў.