2014-07-26 11:37:48

Святы Айцец здзівіў сваім візітам у ватыканскую сталоўку


RealAudioMP3 Папа Францішак 25 ліпеня 2014 г. нечакана прыйшоў на абед у сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана і Святога Пасаду. Так, як і ўсе, ён стаў у чарзе з падносам у руцэ і ўзяў “пятнічную” ежу – рыбу і пасту. Затым Святы Айцец сеў за адзін з сталоў разам з некалькімі ватыканскімі служачымі. Дырэктар сталоўкі адзначыў, што Папа вёў сябе як “самым сціплы з працаўнікоў”. Ён запытаўся ў персанала пра жыццё і настрой. Пасля абеду было зроблена супольнае фота з Пантыфікам і ён адправіўся назад у сваю рэзідэнцыю. Хоць яго візіт быў “проста громам сярод яснага неба”, прызнаўся Франка Паіні, аднак стаў “адным з найвялікшых задавальненняў” у жыцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.