2014-07-26 11:48:46

Пантыфік можа паехаць у ЗША


RealAudioMP3 Францішак наведае ў верасні 2015 г. Злучаныя Штаты, паведаміў арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Чапут. “Святы Айцец прыняў наша запрашэнне і будзе ўдзельнічаць у свяце сем’яў”, - сказаў іерарх з радасцю. Ужо раней ён заахвочваў Папу прыняць удзел у VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі 22-25 верасня 2015 г. на тэму “Сям’я, сцеражы стварэння”. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, сказаў, што пакуль няма афіцыйнага пацвярджэння ўдзелу Францішка ў форуме. “Папа выказаў сваю гатоўнасць прыняць удзел у сустрэчы сем’яў, на дадзены момант, аднак, не рэалізаваны ніводзін з праектаў, якія датычаць падарожжа ў ЗША і Мексіку”, - сказаў святар, якога папрасілі ўдакладніць інфармацыю амерыканскага іерарха. У той жа час, ён звярнуў увагу, што да спаткання ў Філадэльфіі яшчэ больш за год.







All the contents on this site are copyrighted ©.