Генсек ААН назваў пераслед хрысціян у Іраку злачынствам супраць чалавецтва
Генеральны сакратар
ААН Пан Гі Мун заявіў, што пераслед іракскіх хрысціян можа расцэньвацца як злачынства
супраць чалавецтва, гаворыцца ў заяве арганізацыі. “Любыя сістэматычныя напады на
грамадзянскае насельніцтва ці яго асобных прадстаўнікоў па прычыне этнічнай прыналежнасці
або рэлігійных поглядаў можа з’яўляцца злачынствам супраць чалавецтва”, - сказана
ў дакуменце. Кіраўнік ААН асудзіў “сістэматычны пераслед меншасцяў сярод насельніцтва
Ірака з боку членаў “Ісламскай дзяржавы” і звязаных з ёй узброеных груповак”.
Сотні
членаў хрысціянскай супольнасці ў мінулыя дні пакінулі свае дамы ў горадзе Масул пасля
таго, як ісламісты пачалі пагражаць ім расправай, калі яны адмовяцца прымаць іслам,
не заплацяць рэлігійны падатак або не пакінуць горад. На сённяшні дзень у горадзе
не засталося ніводнага выўзнаўцы Хрыста. Яшчэ некалькі гадоў таму ў Масуле іх было
60 тыс.