2014-07-18 11:27:38

Пантыфік наведае італьянскі горад двойчы за месяц


RealAudioMP3 Папа Францішак двойчы за месяц наведае італьянскую Казерту. Аб гэтым паведаміў мясцовы біскуп Джавані Д’Авізэ. Інфармацыю пацвердзіла Зала Друку Святога Пасаду. Як вядома, Францішак планаваў здзейсніць прыватны візіт да аднаго з пратэстанцкіх пастараў і яго супольнасці. Мерапрыемства было першапачаткова запланавана на 26 ліпеня 2014 г. Аказалася, што ў той дзень, адзначаецца ўспамін св. Ганны, а яна з’яўляецца нябеснай апякункай гэтага паўднёваітальянскага горада. Таму мясцовы біскуп прадпрыняў крокі, каб папскі візіт меў не толькі асабісты характар, і каб Святы Айцец сустрэўся таксама з мясцовымі католікамі. Таму наведзіны пастара Джавані Траэціна адкладзены на два дні, візіт пройдзе 28 ліпеня, а 26 ліпеня ў другой палове дня Папа ўзначаліць у Казерце набажэнства з удзелам вернікаў мясцовай дыяцэзіі. Запланавана таксама сустрэча з духавенствам. Падрабязную праграму візіту распрацуе спецыяльная група з Ватыкана, якая ўжо праце на месцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.