Зборная Аргентыны па футболе даслала папе Францішку падарунак
Футбалісты зборнай
Аргентыны, якія 13 ліпеня 2014 сталі віцэ-чэмпіёнамі сусветнага футбольнага першынства,
адправілі папе Францішку футболку з подпісамі ўсіх 23 членаў нацыянальнай зборнай.
Такім чынам спартсмены пажадалі выказаць удзячнасць свайму знакамітаму суайчынніку
за духоўную падтрымку і благаслаўленне, паведаміў на “Твітэры” адзін з аргентынскіх
футбалістаў Максі Радрыгес. “Гэта падарунак, які зборная даслала нашаму Папе”, - напісаў
ён. Запіс у сацыяльнай сетцы ілюстраваны фотаздымкам, на якім Радрыгес і Месі трымаюць
футболку з нумарам 11 і подпісамі ўсіх футбалістаў.
Як вядома, папа Францішак
з’яўляецца вялікім заўзятарам футболу. Перад пачаткам Чэмпіяната свету ў Бразіліі
ён прыняў на аўдыенцыі нацыянальную зборную роднай краіны. Аргентынцы саступілі ў
фінале сусветнага першынства камандзе Германіі з лікам 0:1.