2014-07-16 12:13:38

Біблію пераклалі на наступныя сем моў


RealAudioMP3 Поўны тэкст Бібліі быў перакладзены на яшчэ сем моў. Трыма з іх карыстаюцца жыхары Афрыкі, двума – Азіі, адной – Лацінскай Амерыкі і адной – Еўропы. Аб гэтым паведаміла нямецкае Біблійнае таварыства 15 ліпеня 2014 г. у Штутгарце, спасылаючыся на Сусветную асацыяцыю. Біблію цяпер можна прачытаць на мовах: мандзінка, якой карыстаюцца ў Гамбіі; малі – у Гвінеі-Бісаў і Сенегале; крыа – у Сьера-Леонэ; шылук – у Паўднёвым Судане. Двума новымі перакладамі Бібліі змогуць карыстацца народы ў Індыі і Малайзіі, якія гавораць на мове какбарок – у штаце Трыпура, і мурут – у Барнэа.

Таксама поўны тэкст Святога Пісання даступны на мове народа тоба, які жыве на поўдні Балівіі і поўначы Аргентыны. Біблію пераклалі таксама на удмурцкую, якая належыць да фіна-вугорскай групы моў.

Святое Пісанне зараз цалкам перакладзена на 511 моў, паведаміла Біблійнае таварыства. Новы Запавет даступны на 1295 мовах. Асобныя часткі Бібліі можна прачытаць на яшчэ 844 мовах.

Паводле ацэнак даследчыкаў, існуе каля 6900 жывых моў па ўсім свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.