2014-07-13 13:45:04

Францішак занепакоены сітуацыяй ў Святой Зямлі


RealAudioMP3 Папа выказаў сваю занепакоенасць сітуацыяй у Святой Зямлі. 13 ліпеня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” ён адзначыў, што з глыбокай заклапочанасцю сочыць за “трагічнымі падзеямі апошніх дзён” у гэтым рэгіёне свету. “Я яшчэ маю жывым у памяці сустрэчу, якая 8 чэрвеня 2014 г. адбылася з удзелам Патрыярха Барталамея І, Прэзідэнта Перэса і Прэзідэнта Абаса, калі мы разам прасілі дару міру і слухалі закліку да спынення спіралі нянавісці і гвалту”, - сказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што хтосці мог бы падумаць, што гэтая сустрэча адбылася за позна. “Але ж не, бо малітва дапамагае нам, не дазволіць сабе быць перажожаным злом, ні прымірыцца з думкай, што гвалт і нянавісць могуць узяць верх над дыялогам і прымірэннем”, - падкрэсліў Францішак. На заканчэнне ён заклікаў зацікаўленыя бакі і ўсіх тых, хто мае палітычную адказнасць на мясцовым і міжнародным узроўнях, каб прыклалі ўсе намаганні, з мэтай пакласці канец усялякай варожасці і каб быў дасягнуты так жаданы мір для дабра ўсіх.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.