2014-07-13 15:20:56

Папа прывітаў пацыентаў і супрацоўнікаў рымскай клінікі “Джэмэллі”


RealAudioMP3 Папа Францішак 13 ліпеня 2014 г. скіраваў спецыяльнае відэапасланне да пацыентаў і супрацоўнікаў рымскай клінікі “Джэмэллі”. У ім Пантыфік папрасіў прабачэння за тое, што не змог прыбыць да іх 27 чэрвеня 2014 г. ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Візіт быў адменены ў апошнюю хвіліну з-за недамагання Пантыфіка. Як паінфармаваў Францішак у яго таго дня быў вельмі моцны боль галавы. Святы Айцец сказаў, што разумее іхняе расчараванне, а таксама ўсіх тых, хто працаваў з запалам і энтузіязмам ў падрыхтоўцы гэтага візіту. “Я асабліва разумею расчараванне хворых, якія былі ўжо гатовыя памаліцца разам са мною падчас св. Імшы і якіх я хацеў прывітаць асабіста”, - адзначыў Папа. Святы Айцец заклікаў хворых, а таксама медыцынскі персанал, каб давалі сведчанне таму, што толькі Бог з’яўляецца нашай сілай. “Вы хворыя, што зазнаеце слабасці цела, можаце сведчыць з сілай людзям, якія знаходзяцца побач вас, як каштоўным дарам жыцця з’яўляецца Евангелле і міласэрная любоў Айца, а не грошы і ўлада”, - сказаў Папа і дадаў, што важныя людзі гэтага свету, не могуць дадаць ні аднаго дня да свайго жыцця.

На заканчэнне свайго відэазварота Папа яшчэ раз адзначыў, што вельмі жадаў сустрэцца з імі, але мы не з’яўляемся гаспадарамі нашага жыцця і не можам ім распараджацца паводле нашага задавальнення. “Мы павінны прымаць нашы слабасці. Разам са мною мейце давер у тое, што толькі Бог з’яўляецца нашай сілай”, - завершыў сваё відэапасланне папа Францішак.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.