2014-07-13 14:36:33

Папа перад “Анёл Панскі”: будзем плённай зямлёю для Божага Слова (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Мы павінны быць плённай зямлёю для Божага Слова, якое абвяшчае Езус і не дазволіць, каб ніводнае з яго слоў не ўпала на бясплённую зямлю, сказаў папа Францішак у разважанні перад малітваю “Анёл Панскі” 13 ліпеня 2014 г. Пасля марыйнай малітвы Пантыфік прывітаў маракоў, рыбакоў і іх сем’і з іх штогадовым святам “Марской нядзеляй”, якая ў Італіі ў гэтым годзе адзначаецца 13 ліпеня. “Дарагія браты і сёстры, добры дзень – прывітаў Папа вернікаў прысутных на плошчы св. Пятра. Евангелле гэтай нядзелі (Мц 13,1-23) паказвае нам Езуса , які навучае на беразе Галілейскага возера, і таму, што акружае Яго вялікі натоўп, Ён уваходзіць у човен і крыху аддаляецца ад берага, каб адтуль ім прапаведваць. Езус, калі звяртаецца да народу, паслугоўваецца моваю, якая зразумелая для ўсіх, выкарыстоўваючы выявы ўзятыя з прыроды і з штодзённых сітуацый жыцця.

Першая, якую расказвае, з’яўляецца ўступам да ўсіх іншых: гэта прыпавесць пра сейбіта, які шчодра кідае сваё зерне на кожын тып зямлі. Сапраўдным героем гэтай прыпавесці з’яўляецца менавіта зерне, якое прыносіць меншы ці большы плён, у залежнасці ад зямлі на якую ўпадае. Першыя тры месцы зямлі былі непрадуктыўнымі: на дарозе зерне падзяўблі птушкі; на камяністым месцы яно засохла, таму што не мела каранёў; тое, што ўпала сярод кустоў, было заглушаны цернямі. Чацвёртая зямля з’яўляецца добрай і там зярняты пусцілі карані і прынеслі плён.

У гэтым выпадку Езус не абмяжаваўся толькі да расказання прыпавесці, але таксама патлумачыў яе сваім вучням. Зерне, якое ўпала пры дарозе паказвае тых, хто слухае аб’яўленне пра Божае Каралеўства, але не прымаюць яго; тады прыходзіць злы і крадзе яго. Д’ябал не хоча, каб зерне Евангелля пусціла парстак у сэрцах людзей. Гэта першае параўнанне. Другое гаворыць пра зерне, якое ўпала на камяністае месца: яно прадстаўляе тых, хто слухае Слова Божае і адразу прымае яго, але павярхоўна, таму што яны не маюць у сабе кораня і яны нясталы. І калі за слова настане ўціск ці пераслед, яны адразу спакушаюцца. У трэцім выпадку гэтае зерне падае ў церне: Езус тлумачыць, што гэта тычыцца тых людзей, якія слухаюць слова, але турботы гэтага веку і зман багацця заглушаюць слова. Нарэшце зерне пасеянае ж на плённай зямлі прадстаўляе тых, хто слухае слова, прымае яго, захоўвае і разумее і яно прыносіць плён. Дасканалым узорам гэтай зямлі з’яўляецца Панна Марыя.

Гэтая прыпавесць прамаўляе сёння да кожнага з нас, так як прамаўляла да слухачоў Езуса дзве тысячы гадоў таму. Яна нагадвае нам, што мы з’яўляемся зямлёй, на якую Пан нястомна кідае зерне свайго Слова і сваю любоў. З якім стаўленнем мы яго прымаем? Мы павінны задаць сабе пытанні: якім з’яўляецца наша сэрца? Якую зямлю яно нагадвае: падобнае да той, што пры дарозе,ці камяністае месца, або куст? Гэта залежыць ад нас самымх, каб мы станавіліся плённай зямлёй, без церняў ці каменняў, якую мы рупліва культывуем, каб змагла прынесці добрыя плёны для нас і нашых братоў.

Мы не павінны забываць, што таксама і мы з’яўляемся сейбітамі. Бог сее добрае зерне і тут таксама мы можам задаць сабе пытанне: якога роду зерне выходзіць з нашага сэрца і нашых вуснаў? Нашы словы могуць зрабіць шмат дабра, але таксама і шмат зла. Могуць аздараўліваць, але могуць таксама і раніць; могуць заахвочваць і могуць прыгнятаць. Памятайце: важнае не тое, што ўваходзіць, але тое, што выходзіць з вуснаў і з сэрца.

Няхай Панна Марыя навучыць нас сваім прыкладам слухаць Слова Божае, захоўваць яго, каб прыносіла плён у нас і ў іншых”- сказаў Пантыфік падчас сваіх разважанняў перад “Анёл Панскі”.

Пасля марыйнай малітвы папа Францішак узгадаў, што 13 ліпеня адзначаецца ў Італіі “Марская нядзеля“. З гэтай нагоды Пантыфік прывітаў усіх маракоў, рыбакоў і іх сем’і. Заклікаў хрысціянскія супольнасці, каб былі ўважнымі і чуллівымі на іх патрэбы, а капеланаў і валанцёраў з “Апостальства мора”, каб надалей працягвалі сваю душпастырскую працу сярод гэтых нашых братоў і сясцёр. На заканчэнне Папа пажадаў усім вернікам добрай нядзелі і добрага абеду.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.