2014-07-12 11:14:36

Францішак стаў натхняльнікам “міжканфесійнага футбольнага матчу за мір”


RealAudioMP3 У Рыме 1 верасня 2014 г. адбудзецца “міжканфесійны футбольны матч за мір”. Яго натхняльнікам з’яўляецца папа Францішак. Месцам правядзення павінен стаць рымскі Алімпійскі стадыён, напісаў аргентынскі футбаліст Хаўер Дзанэці, віцэ-прэзідэнт футбольнага клуба “Інтэр”, у ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”. Ён не выключае, што Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне. Як паведаміла французскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “IMEDIA”, дапамогу ў арганізацыі міжрэлігійнага футбольнага матчу Дзанэці аказала Папскай акадэміі навук, рэктарам якой з’яўляецца таксама аргентынец, біскуп Марсэла Санчэс Саронда. На полі могуць з’явіцца зоркі сусветнага футболу: Раберта Баджо, Зінедзін Зідан, Ліянэль Месі і Франчэска Тоці. Трэнерам павінен стаць партугалец Жазэ Маўрынью. Футбалісты надзенуць майкі з выявай вясёлкі. Менавіта яна лічыцца сімвалам міра, падставай для чаго з’яўляецца біблійная гісторыя пра выратаванне Ноя пасля сусветнага патопу.







All the contents on this site are copyrighted ©.