2014-07-11 11:46:10

Фінал Кубка свету без Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Прадстаўнік Святога Пасаду выключыў магчымасць, што Бэнэдыкт XVI будзе глядзець трансляцыю фіналу Чэмпіяната свету па футболе, у якім згуляюць нацыянальныя каманды Германіі і Аргентыны. “Мне здаецца гэта немагчымым”, - заявіў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, спасылаючыся на меркаванне СМІ, што Францішак і яго папярэднік маглі б разам заўзець за футбалістаў сваіх краін. Святар сказаў, што 87-гадовы Бэнэдыкт XVI кладзецца спаць рана, а фінальны матч пачынаецца толькі ў 21.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Ці папа Францішак будзе глядзець трансляцыю, “гэта яшчэ будзе бачна”. Аднак, - дадаў кс. Ламбардзі, - напэўна, ён будзе цікавіцца гэтым матчам.

Добра вядома, што Пантыфік з’яўляецца вялікім заўзятарам футбола, але падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Дзілмай Русэф ў лютым 2014 г. ён паабяцаў, што падчас Чэмпіяната свету па футболе будзе маліцца “за кожнага”. Гэта быў яго адказ на словы палітыка, якая папрасіла Святога Айца аб захаванні “нейтралітэту” падчас Кубка свету. Аб гэтым журналістам паведаміў Мітрапаліт Вільявісэнсіа ў Калумбіі, арцыбіскуп Оскар Урбіна Артэга. Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы ў размове з Францішкам папрасіла яго, у прыватнасці, пра дзве рэчы: скіраваць на пачатак Мундзіялю пасланне і аб’ектыўна заўзець за нацыянальныя каманды.

Францішак прысвяціў шмат увагі Мундзіялю. На яго пачатак праз “Твітэр” Папа пажадаў “усім цудоўнага футбольнага чэмпіянату, спаборніцтваў у духу сапраўднага братэрства”. А ў сваім спецыяльным відэа-пасланні да Кубка свету, якое трансліравала бразільскае тэлебачанне, Святы Айцец заклікаў адмовіцца ад эгаізму, расізму і нецярпімасці і нагадаў, што футбол – гэта “школа ўмацавання культуры сустрэчы, згоды і міру паміж народамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.