2014-07-11 16:44:44

У Ватыкане размаўляюць пра агульнае дабро і інклюзіўную эканоміку


RealAudioMP3 У Ватыкане пачаўся міжнародны семінар на тэму глабальнага агульнага дабра і інклюзіўнай эканомікі. Яго падрыхтавала Папская рада “Iustitia et Pax” у супрацоўніцтве з Сусветным банкам, Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і ўстановамі ААН, якія займаюцца сацыяльна-эканамічнымі пытаннямі. Падставай для прац будзе навучанне папы Францішка, які часта звяртаецца да пытання агульнага дабра і патрэбы ў эканамічнай сістэме, якая будзе інтэграваць у сябе ўсіх людзей. “Голас Папы ўсё больш слухаюць, бо ён упісваецца ў чалавечыя патрэбы, у чаканні народаў і ўсёй чалавечай сям’і”, - сказаў біскуп Марыа Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et Pax”. Гэта тычыцца не толькі эканомікі, але і пытанняў міру і ўстойлівага развіцця, дадаў ён і падкрэсліў, што такія форумы пакліканы ўнесці ўклад у фарміраванне новага пакалення людзей, якія возьмуць на сябе адказнасць за эканамічную, сацыяльную і палітычную будучыню народаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.