2014-07-11 13:25:45

Папа прызначыў новага пастыра найбуйнейшай нямецкай дыяцэзіі


RealAudioMP3 11 ліпеня 2014 г. Святы Айцец прызначыў кардынала Райнера Марыю Вёлькі арцыбіскупам Кёльна. З 2011 г. іерарх быў пастырам Берлінскай архідыяцэзіі. Ён стане пераемнікам легендарнага кардынала Ёахіма Майснэра, які кіраваў найважнейшай нямецкай дыяцэзіяй на працягу апошніх 25 гадоў. 28 лютага 2014 г. Пантыфік прыняў яго адстаўку. Кардынал Вёлькі нарадзіўся ў 1956 г. у Кёльне. У 1985 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Боне і Фрайбургу, а у 2000 г. абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Святога Крыжа ў Рыме. У 2003 г. быў прызначаны дапаможным біскупам Кёльнскай архідыяцэзіі. 2 ліпеня 2011 г. папа Бэнэдыкт XVI прызначыў яго арцыбіскупам Берлінскім, а 18 лютага 2012 г. уключыў у Калегію кардыналаў.

З 2,1 млн. католікаў Кёльнская архідыяцэзія з’яўляецца найбуйнейшай у Германіі. Яна найбольш моцная з нямецкіх дыяцэзій і ў фінансавым плане. У сямі дэканатах дзейнічае 180 душпастырскіх цэнтраў, у якія ўваходзіць 529 парафій.







All the contents on this site are copyrighted ©.