2014-07-10 15:35:09

Чакаецца выданне трох юбілейных серый ватыканскіх паштовых знакаў


RealAudioMP3 Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел адзначыць некалькі значных дат у сусветнай гісторыі выхадам 28 жніўня 2014 г. серыі паштовых марак, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні гэтай ватыканскай структуры, апублікаваным 10 ліпеня 2014 г. Свет убачыць філатэлістычная серыя, выхад якой прымеркаваны да 350-годдзя Сінода ў Аюттхая, першай такога роду асамблеі Каталіцкага Касцёла ў Тайландзе і ў Азіі, на якой быў прыняты шэраг гістарычных рашэнняў. Выданне паштовых знакаў будзе ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве з тайландскім бокам.

Дзве чарговыя філатэлістычная серыі будуць прысвечаны тэматыцы, так ці інакш звязанай з Германіяй. Яны адзначаць 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны і 150-годдзе з дня нараджэння кампазітара Рыхарда Штраўса.







All the contents on this site are copyrighted ©.