2014-07-10 13:53:07

Святы Айцец здзейсніць прыватны візіт да пратэстанцкага пастара


RealAudioMP3 Папа Францішак здзейніць прыватны візіт у Казерту недалёка ад Неапаля. Ён запланаваны на 26 ліпеня 2014 г., паінфармаваў 10 ліпеня 2014 г. кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Падставай да падарожжа стала сустрэча Святога Айца з пратэстанцкімі пастарамі, якая адбылася ў мінулым месяцы ў Рыме. Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду паведаміў, што Пантыфік у Казерце наведае аднаго са святароў, які ўваходзіў у тую групу, і якога Папа добра ведае яшчэ з часоў свайго служэння ў Буэнас-Айрэсе. Візіт будзе цалкам прыватным, “простым і кароткім”. Дакладная праграма пакуль распрацоўваецца, але ўжо вядома, што Францішак наведае пратэстанцкі храм у Казерце. Вядома таксама, што ў пратэстанцкай царкве ў гэтай мясцовасці служыць пастар Джавані Траэціна, які даўно займаецца экуменічным дыялогам і які 19 чэрвеня 2014 г. сустракаўся ў Рыме са Святым Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.