2014-07-08 12:09:27

Прэфектура эканамічных спраў выявіла выпадак фінансавага злоўжывання


RealAudioMP3 Прэфектура эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы ў рамках сваёй кантрольнай дзейнасці выявіла сур’ёзныя фінансавыя злоўжыванні з боку эканома рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ кс. Браніслава Мараўца. Аб гэтым быў адразу паінфармаваны арцыпрэзбітэр базылікі кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэльё. Пасля кансультацыі з ім адбылася больш дакладная інспекцыя, якая дала падставы да вынясення абвінавачання.

Пасяджэнне ватыканскага трыбуналу ў гэтай справе адбылося 5 ліпеня 2014 г., але гэта толькі пачатак працэсу, сказаў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Адбудуцца чарговыя пасяджэнні, але цяжка сказаць, калі, бо з’явілася патрэба ў далейшых дэталях, дадаў святар. Польскі святар абвінавачваецца ў сур’ёзных злоўжываннях, у тым ліку ў незаконным прысваенні грошай, фінансавых парушэннях і безгаспадарчасці.

Кіпітула базылікі Санта Марыя Маджорэ, членам якой з’яўляецца кс. Маравец, ужо звольніла яго з пасады эканома.







All the contents on this site are copyrighted ©.