2014-07-08 11:07:03

Кардынал Кох да пратэстантаў: мы павінны ведаць, што жадаем прызнаваць


RealAudioMP3 Да “далейшага ўдакладнення разумення Царквы” заклікаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох, Рэфармацкія Цэрквы. Каталіцкі Касцёл прымае “Пратэстанцкую Царкву такой, якой яна сама сябе разумее”, - заявіў ватыканскі іерарх ў інтэрв’ю, апублікаваным на старонцы экуменічнага інтэрнэт-праекту “2017 gemeinsam unterweg” (2017 у падарожжы разам). Тым не менш, пратэстанты разумеюць сябе інакш, чым Каталіцкі Касцёл, дадаў ён. Яны жадаюць “іншым чынам” быць Царквой, як заўважыў некалі Бэнэдыкт XVI.

Гэта “іншым чынам” і трэба абмяркоўваць на ўзроўні экуменічнага дыялогу, лічыць старшыня ватыканскай дыкастэрыі, бо самаакрэсленне евангельскіх хрысціян як Царквы сёння займае адно з першых мест на парадку дня. Наступнае пытанне, якое паставіў кардынал Кох, ці ў пратэстантызме толькі нацыянальныя Цэрквы могуць лічыцца Цэрквамі, ці такі статус могуць мець таксама так званыя “свабодныя Цэрквы” і іншыя пратэстанцкія супольнасці? “Мы павінны ведаць, што жадаем прызнаваць”, - пракаментаваў гэту праблематыку кардынал Курт Кох.







All the contents on this site are copyrighted ©.