2014-07-08 11:25:33

Ватыканскі банк пачынае другі этап рэформ


RealAudioMP3 Аб завяршэнні першага этапу запланаваных рэформ і змене парадку працы паінфармаваў 8 ліпеня 2014 г. Інстытут рэлігійных спраў, паўсюдна вядомы пад назвай “Ватыканскі банк”. Падчас першага этапу былі правераны ўсе рахункі. Да 30 чэрвеня 2014 г. былі заблакаваны 1329 індывідуальных і 762 інстытуцыйных рахункаў. Установа таксама вырашыла скончыць каля 3 тыс. банкаўскіх адносін, якія не адпавядаюць устаноўленым крытэрыям. На 30 чэрвеня ў Ватыканскага банку было 15495 кліентаў. Уклады, зробленыя ў ім, складалі 6 млрд. еўра.

Інстытут рэлігійных спраў абвясціў на 9 ліпеня брыфінг у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы, на якім будзе прадстаўлена новая Назіральная рада і прэзентаваны другі этап рэформ установы, які будзе праходзіць пад новым кіраўніцтвам, у кантэксце больш шырокай рэформы эканамічных і адміністрацыйных структур Святога Пасаду.

У цяперашні час Інстытут абслугоўвае толькі каталіцкія ўстановы, духавенства, ватыканскіх работнікаў і пенсіянераў, а таксама паслоў і дыпламатаў, акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы.

У мінулым годзе сур’ёзна ўпаў чысты даходы Ватыканскага банка з 86,6 млн. да 2,9 млн. еўра. Як падкрэсліваецца, гэта было звязана з неабходнасцю перагляду і выпраўлення памылковых інвестыцый з мінулага. Акрамя таго, Ватыканскі банк прызначыў 54 млн. еўра ў якасці свайго ўнёску ў бюджэт Святога Пасаду.







All the contents on this site are copyrighted ©.