Святы Айцец сустрэўся з ахвярамі злоўжыванняў духавенства
Сустрэча папы Францішка
з ахвярамі злоўжыванняў духавенства, якое прайшло 7 ліпеня 2014 г., было вельмі кранальным,
прызнаўся кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас сустрэчы
з журналістамі. Ён таксама паведаміў пра пасяджэнне Папскай камісіі па абароне непаўналетніх
пад старшынствам кардынала Шона О’Мэйлі з Бостана. Святар паінфармаваў, што ахвяры,
трое мужчын і тры жанчыны з Вялікабрытаніі, Ірландыі і Германіі, прыбылі ў Ватыкан
учора днём і спыніліся ў Доме св. Марты. 7 ліпеня раніцай яны ўдзельнічалі ў св. Імшы,
якую ўзначаліў Папа. Францішак прамовіў вельмі моцную гамілію. Пасля Эўхарыстыі ён
сустрэўся з кожным з запрошаных у асобнасці. Ранішняя св. Імша і асабістыя сустрэчы
з Францішкам зрабілі на іх глыбокае ўражанне, паведаміў кс. Ламбардзі. Прадстаўнік
Святога Пасаду дадаў, што Францішак прадэманстраваў Касцёлу паставу дыялогу і слухання.
Кажучы пра сустрэчу Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, якая прайшла
6 ліпеня, святар адзначыў, што гэты орган зноў збярэцца ў кастрычніку ў Ватыкане.
Падчас цяперашняга пасяджэння былі прапанаваны кандыдатуры экспертаў з іншых кантынентаў.
Яны будуць прадстаўлены Святому Айцу. Гаворка ішла таксама пра статуты Камісіі і неабходнасці
стварэння штаб-кватэры і рабочых груп, якія значна паскораць працу.