2014-07-07 14:49:15

Папа: я не пацярплю шкоды, нанесенай кімсьці асобе непаўналетняй


RealAudioMP3 Я пакорліва прашу прабачэння, сказаў Святы Айцец асобам, якія ў дзяцінстве сталі ахвярамі сексуальнага злоўжывання духавенства. 7 ліпеня 2014 г. яны прынялі ўдзел у ранішняй св. Імшы, якую адправіў Францішак у капліцы Дому св. Марты. Папа выказаў шкадаванне “што некаторыя святары і біскупы парушылі невіннасць непаўналетніх і сваё святарскае пакліканне праз сексуальныя дамаганні”. Гэтыя акты, заявіў ён, выклікаюць глыбокі сорам. Святы Айцец адзначыў, што такога роду дзеянні прычынілі вялікія эмацыйныя і духоўныя пакуты ахвярам, і нават адчай. Многія з іх дагэтуль сутыкаюцца з праблемамі ў сямейных адносінах, а некаторыя здзейснілі замах на сваё жыццё. “Смерць гэтых умілаваных дзяцей Божых ляжыць цяжарам на маім сэрцы. Іх сем’ям я перадаю сваё найглыбейшае спачуванне і любоў”, - сказаў Папа.

Францішак папрасіў прабачэння таксама “за грахі халатнасці” з боку касцёльнага кіраўніцтва, якое не паставілася адпаведным чынам да гэтай праблемы, што прывяло да далейшых пакут ахвяр злоўжыванняў.

“У служэнні Касцёла няма месца для тых, хто здзяйсняе сексуальны гвалт над непаўналетнімі. Я абавязуюся, што ў любым выпадку не пацярплю шкоды, нанесенай кімсьці асобе непаўналетняй, незалежна ад яго духоўнага статусу. Усе біскупы павінны выконваць сваё пастырскае служэнне з найвялікшай стараннасцю, каб забяспечыць абарону непаўналетніх і ўсведамляць гэту фундаментальную адказнасць”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў асоб, якія сталі ахвярамі злоўжыванняў духавенства, да ўваходу ў дынаміку міласэрнасці і праз заступніцтва Маці Божай да прымірэння з ўсім Божым народам.







All the contents on this site are copyrighted ©.